QR-код адреса статьи


Дысцыпліна і парадак


Вось два асноўныя моманты, на якіх была засяроджана ўвага на апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.
Падчас размовы было адзначана, што надзор­ныя органы, а іх у раёне нямала, не наладзілі належ­най сістэмнай работы па навядзенні санітар­нага парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунк­тах, на сельскагаспадарчых аб’ектах. Прыклад таму – гаражны масіў у мікрараёне Камсамольс­кі. Пры такіх адносінах да навядзення парадку і непрымяненні адпаведнымі службамі адміністрацыйнай практыкі ён з цягам часу можа ператварыц­ца ў суцэльную сметніцу.
Землеўпарадкавальная, санітарная, ветэрынар­ная службы, аддзелы жыллёва-камунальнай гас­падаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, штаб па навядзенні парадку… Вось далёка не поўны пералік, хто абавязаны сачыць за парадкам і прымяняць меры ўздзеяння да нядбайных гаспадароў. На апаратнай нарадзе былі абмеркаваны пытанні сельскай гаспадаркі – ад вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і павышэння яе якас­ці, кадравага забеспячэння да навядзення і падтрыман­ня належнага парадку на жывёлаводчых аб’ектах, машынных дварах. У цяперашні час, калі завершаны асноўныя сельгасработы, усе сілы павінны быць кінуты на вывазку арганічных угнаенняў – адзін з важнейшых падмуркаў будучага ўраджаю. Упраўленню па сельскай гаспадарцы і хар­чаванні райвыканкама даручана распрацаваць графік вывазкі арганікі і наладзіць кантроль за яго выкананнем.
З гэтага тыдня распачата абарона суб’ектамі гаспадарання фінансава-эканамічных паказчыкаў на 2020 год. Задача – не проста ўскласці на сябе пэўныя абавязацельствы, а і распрацаваць праграму дзеянняў па іх выкананні.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні здачы ў эксплуатацыю малочнатаварных ферм у КСУП “Маляцічы-АГРА” і СВК “Калгас імя Суворава”, падрыхтоўкі і правядзення навагод­ніх і калядных святаў, аказання турыстычных паслуг і іншыя.


Т. Лістапад.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад