QR-код адреса статьи


31 снежня выхадным не будзе

Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным. Аб гэтым журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БелТА.
Пытанне вывучылі ў Савеце Міністраў. «Што датычыцца 31 снежня, урад не падтрымлівае ўстанаўленне яго выхадным», – сказаў Сяргей Румас.
Прычыны розныя, у тым ліку вытворчыя. «Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбавіцца працоўнага дня 31 снежня, каб мець магчымасць павіншаваць калег з надыходзячым Новым годам», – растлумачыў прэм’ер.
Як паведамлялася, згодна з графікам пераносу рабочых дзён у 2020 годзе, працоўны дзень з чацвярга 2 студзеня пераносіцца на суботу 4 студзеня (гэта значыць, на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня). Панядзелак, 6 студзеня, так­сама будзе выхадным, але за яго трэба будзе адпрацаваць у суботу 11 студзеня.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад