QR-код адреса статьи


Толькі сумеснымі намаганнямі

Пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Ірыны Пруднікавай прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на разгляд якой было ўнесена пытанне “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаван­ні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў Крычаўскім раёне”.
Пытанні аховы працы, працоўнай і вытворчай дыс­цыпліны, забеспячэння правапарадку і ўмоў бяспечнага пражывання людзей, пажарнай бяспекі, бяспекі дарожнага руху і ў месцах масавага знаходжання людзей… Вось далёка не поўны пералік узнятых праблемных момантаў, на якіх акцэнтавалі ўвагу дакладчыкі і дэпутаты, што выступілі ў спрэчках. Асаблівая ўвага была звернута на работу праваахоўных органаў і грамадскіх фарміраванняў праваахоўнага накірунку па забеспячэнні правапарадку на тэрыторыі горада і раёна, выхаваўчай рабоце падрастаючага пакалення. Усе выступоўцы былі аднадушныя ў меркаванні, што толькі сумеснымі намаганнямі можна дабіцца ўмацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны.
Дэпутаты таксама разгледзелі пытанне “Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання”, унеслі змяненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад