QR-код адреса статьи


Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года складзе Br185

Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года ўстаноўлена ў памеры Br185, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
«У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года № 862 «Аб устанаўленні памеру базавай стаўкі», з 1 студзеня 2020 года базавая стаўка ўстаноўлена ў памеры Br185. Яна прымяняецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый», — растлумачылі ў міністэрстве.
З 1 студзеня 2020 года адмяняецца тарыфная стаўка першага разраду — узамен якраз будзе выкарыстоўвацца базавая стаўка.
Новы памер базавай стаўкі дасць магчымасць павялічыць удзельную вагу гарантаванай (тарыфнай) част­кі заработнай платы работнікаў, падкрэс­лілі ў Мінпрацы.

Кричевская Жизнь (Образование)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад