QR-код адреса статьи


Адказнасць пасадавых асоб

Чарговую штотыднёвую апаратную нараду правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Адно з галоўных пытанняў – навядзенне парадку ў горадзе і раёне, у прыватнасці, на жывёлагадоўчых аб’ектах і машынных дварах сельскагаспадарчых арганізацый. Маніторынг захоўвання санітарнага і ветэрынарнага заканадаўст­ва паказаў, што не ўсюды парадак адпавядае нормам і патрабаванням. Так, дзесьці, сапраўды, патрабуецца ўкладанне фінансавых сродкаў, а дзесьці – элементарнае навядзенне парадку. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў даручана ўхіліць недахопы, выяўленыя ў ходзе маніторын­гу. Тэрмін выканання – гэты тыдзень.
За прыніжаны кантроль за навядзеннем парадку на тэрыторыі горада і раёна шэраг пасадавых асоб і кіраўнікоў гас­падарак прыцягнуты да дысцып­лінарнай адказнасці.
Пратаколам даручэнняў персанальная адказнасць за навядзенне санітарнага парад­ку на тэрыторыі горада і раё­на, захоўванне норм і правілаў санітарнага і ветэрынарнага заканадаўства ўскладзена на пасадавых асоб па накірун­ках дзейнасці, кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, стар­шыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні дзейнас­ці сельгасарганізацый раё­на – валавая вытворчасць прадук­цыі жывёлагадоўлі, вывазка арганікі, уздым зябліва і іншыя. На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні выплаты заработнай платы ў сельскагас­падарчай галіне. Праблемнымі ў гэтым плане з’яўляюцца КСУП “Бель”, КСУП “Добрасць” і ААТ “Крычаўрайаграпрамтэх­заб”. Стар­шыня райвыканкама даручыў адпаведным служ­бам унесці прапановы па паляпшэн­ні эфек­тыўнасці фінан­сава-гаспадарчай дзейнас­ці сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
На нарадзе таксама былі абмеркаваны пытанні работы са зваротамі грамадзян, уцягнен­ня ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмас­ці, правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджан­ні пажараў і гібелі на іх людзей у пераднавагоднія і святочныя дні і шэраг іншых. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол ­даручэнняў.
Т. Пятрова.

Кричевская Жизнь (Образование)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад