QR-код адреса статьи


На завяршальным тыдні

На парадку дня штотыднёвай апаратнай нарады, якую правёў старшыня райвыканкама Дзміт­рый Бачкоў, першым стаяла пытанне дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна. На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне раённай камісіі па фінансавым аздараўленні сельгас­арганізацый, у першую чаргу, ААТ «Крычаўрайаграпрамтэх­заб». Дэталёва разгледжаны ўсе напрамкі дзейнасці таварыст­ва, выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія павінны надаць імпульс гэтай гаспадарцы. А пракантраляваць ход выканання прапаноў даручана назіральнаму савету ААТ «Крычаўрайаграпрам­тэхзаб», які ўзначальвае намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ігар ­Мяцеліца.
Разглядаючы пытанне развіцця жывёлагадоўчай галіны раёна, упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама даручана распрацаваць і давесці да сельгас­прадпрыемстваў штомесячнае заданне на першы квартал наступнага года па вытворчас­ці малака з улікам прагнозу развіц­ця сельскагаспадарчай галіны раёна на 2020 год.
Пытанне навядзення належ­нага санітарнага парадку на тэрыторыі горада і раёна ўжо колькі часу не здымаецца з парадку дня. Ухіленне недахопаў, якія яшчэ маюць месца быць, даручана пракантраляваць раённаму штабу па доб­раўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку, а таксама санітарнай, землеўпарадкавальнай і іншым службам.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, стану гатоўнас­ці ўвядзення ў эксплуа­тацыю ў сёлетнім годзе шэрагу аб’ектаў і іншыя. Асобнай тэмай, якой адпаведным службам трэба надаць першачарговае значэнне, прагучала забеспячэн­не бяспекі жыццядзейнасці ў час правядзення навагодніх і калядных святаў.
Гэты тыдзень – завяршальны. Па сутнасці, ён падводзіць рысу па выкананні прагнозных паказ­чыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўшчыны ў снежні і за 2019 год.
Т. Пятрова.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад