QR-код адреса статьи


Выкарыстанне сямейнага капіталу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскай дапамогі. Адпавед­ная пастанова ведамства № 115 ад 9 снежня бягучага года апуб­лікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Аднаразовая дзяржаўная падтрымка можа быць выкарыс­тана ў поўным аб’ёме альбо па частках у безнаяўным парад­ку, у тым ліку датэрмінова на платныя медыцынскія паслугі (незалежна ад даты назначэння). Неабход­насць у гэтым пацвярджаецца заключэн­нем урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя (УКК).
Для заключэння дагавора ў клініку, дзе будзе аказвацца дапамога, трэба прадаставіць копію рашэння (выпіску з рашэння) аб распараджэнні (датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу, прынятага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, заключэнне УКК (пры датэрміновым выкарыстанні) і іншыя дакументы.
Затым грамадзяне павінны звярнуцца з пакетам дакументаў у падраздяленні Беларусбанка, якія ажыццяўляюць аперацыі па ўкладах «Сямейны капітал». Банк у сваю чаргу пералічыць грошы на рахунак медустановы. Нявыкарыстаныя сродкі вяртаюцца на працягу трох рабочых дзён з моманту выканання работ.
Страціўшымі сілу прызнаюцца пастановы Міністэрства аховы здароўя ад 6 сакавіка 2015 года № 24 «Аб некаторых пытаннях аказання арганізацыя­мі аховы здароўя платных медыцынскіх паслуг, атрымліваемых членам (членамі) сям’і пры датэрміновым выкарыстан­ні сродкаў сямейнага капіталу» і ад 28 красавіка 2015 года № 62 «Аб некаторых пытаннях выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне паслуг у сферы аховы здароўя».
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад