QR-код адреса статьи


Дапамогі па беспрацоўі

У Міністэрстве працы і сац­абароны не першы год абмяркоўваецца пытанне аб павелічэнні памеру дапамог па беспрацоўі. У інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» кіраўнік ведамства Ірына Касцевіч расказала, якія катэгорыі грамадзян могуць разлічваць на гэта ў першую чаргу, паведам­ляе БелТА.
«Цяпер мы рыхтуем праект закона аб унясенні змянен­няў у закон аб занятасці. Выходзім з ініцыятывай павялічыць дапамогі, у прыват­насці, беспрацоўным з тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рын­ку працы. Другая катэгорыя – гэта людзі ва ўзросце 50+, якім сапраўды складана канкурыраваць», – расказала Ірына Кас­цевіч. Яна дадала, што людзі старэйшыя за 50 гадоў у сярэднім шукаюць работу адзінаццаць месяцаў. Гэта даволі вялікі тэрмін, лічыць мі­ністр, таму гэтых людзей трэба фінансава падтрымаць.
Сітуацыю на рынку працы ў краіне Ірына Касцевіч назвала даволі стабільнай. «Па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя складае 3,9 працэнта. Па міжнародных стандартах гэта даволі нізкі ўзровень. Калі гаварыць аб узроўні занятасці, то ён расце і сярод асоб працаздольнага ўзросту складае амаль 84 працэнты», – удакладніла яна.
Расце і колькасць стварае­мых рабочых месцаў. Лідзіруе тут сфера паслуг (у струк­туры новых рабочых месцаў на яе прыпадае каля 70 працэн­таў ад агульнай колькасці). Мі­ністр канстатавала рост попыту на рабочую сілу. Дарэчы, Мінпрацы задачай на наступ­ны год вызначыла больш працаваць з наймальнікамі, у якіх немалая колькасць вакансій. «Можа, гэта будуць нейкія праграмы, пакеты па падборы кадраў канкрэтным прадпрыемствам для працаўладкавання», – заўважыла Ірына ­Касцевіч.
Не абмінулі ў інтэрв’ю і тэму павелічэння пенсійнага ўзрос­ту. У міністра спыталі, ці падлічваўся эканамічны эфект ад павышэння, якое ўжо адбылося. Ірына Касцевіч звярнула ўвагу, што павышэнне пенсійнага ўзрос­ту на фоне старэння насельніцтва – гэта перш за ўсё магчымасць утрымаць колькасць людзей працаздоль­нага ўзросту. «Гэта стабілізацыя сітуацыі з самім фондам (не скарачэнне яго даходнай часткі) і, вядома ж, змякчэн­не дэфіцыту рабочай сілы на рынку працы», – растлумачыла міністр. Павышэнне пенсійнага ўзросту дае маг­чымасць штогод павышаць пенсіі. «Калі мы гаворым пра 2019 год, то сярэдняя пенсія за лістапад (па ўзрос­це) склала Br446. Яна павялічылася ў параўнан­ні з мінулым годам больш як на Br50. Калі гаварыць у працэнтах, то тэмп росту склаў больш як 113 працэнтаў», – адзначыла кіраўнік Мінпрацы.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад