QR-код адреса статьи


Вывучыць пытанне і далажыць


Напрыканцы мінулага года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц правёў у Крычаўскім раёне прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Сярод пытанняў, з якімі звярнуліся да губернатара вобласці, было аб ільготным крэдытаванні ў адпаведнасці з Указам № 235 Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай воблас­ці». Заяўнікам з філіяла № 714 ААТ «Беларусбанк» паступіла паведамленне аб павелічэнні гадавой працэнтнай стаўкі за карыстанне льготным крэдытам. Як паведаміў прадстаўнік абласнога аддзялен­ня банка, чакаецца, што пытанне гэта будзе разглядацца на ўзроўні Прэзідэнта краіны, па выніках разгляду Нацбанк будзе прымаць рашэнне.
У нашым раёне плануецца будаўніцтва свінакомп­лекса паблізу аграгарадка Бель. Заяўнік, які пабываў на прыёме, падтрымлівае гэты інвестыцыйны праект, аднак лічыць, што месца для будаўніцтва свінакомплек­са выбрана няправільна, бо будуць закрануты санітарна-ахоўныя зоны вёскі Беражыстае і аграгарадка Бель. Губернатар вобласці Леа­нід Заяц даручыў усебакова вывучыць прапановы заяўніка і вызначыцца з месцам будаўніцтва свінакомплекса. Па даручэнні старшыні аблвыканкама грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе аб’екта «Аграпрадпрыемства «Белдан Паўднёва-Ўсход» па вытворчасці збожжа і дацкай свініны магутнасцю 4800 свінаматак, 145000 галоў фінішэраў у год, 16000 тон мяса ў «жывой вазе» ў год паблізу аграгарадка Бель Крычаўскага раёна Магілёўскай воб­ласці” прыпынены і прызначаны сход па абмеркаван­ні гэтай ­справаздачы.
Акрамя крычаўлян, на прыёме ў губернатара Магілёўшчыны пабывалі жыхары Клімавіцкага і Бялыніцкага раёнаў.
Усе звароты грамадзян узяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Таццяна Іўкіна.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад