Асноўныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2020 год зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў напрыканцы мінулага года. Гэта стратэгія развіцця Крычаўшчыны на бліжэйшую перспектыву.
Ключавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на сёлетні год – экспарт тавараў (па метадалогіі статыстыкі знешняга гандлю таварамі) і экспарт паслуг (па метадалогіі статыстыкі знешняга гандлю паслугамі) – без уліку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, уваходзячых у склад іншых дзяржаўных араганізацый, падпарадкаваных ураду Рэспублікі Беларусь, альбо ў якіх яны здзяйсняюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутным фондзе), арганізацый, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў, калі ў статутным фондзе кіруючай кампаніі маецца доля рэспубліканскай уласнасці; прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі); колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноўку створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.
Устаноўлены паквартальныя значэнні ключавых паказчыкаў у цэлым па раёну, а таксама заданні суб’ектам гаспадарання па: выкананні ключавых паказчыкаў; аб’ёмам будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажу абсталявання), выконваемых падрадным і гаспадарчым спосабамі на тэрыторыі горада і раёна; уводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў; росце вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый і сельскагаспадарчых арганізацыях; рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі. Для суб’ектаў гаспадарання ўстаноўлены і мэтавыя індыкатары па ўзроўні намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы.
Бюджэт раёна на 2020 год, як і ў папярэднія гады, будзе насіць сацыяльную накіраванасць, прычым у значна большай ступені, чым летась. На сацыяльную сферу плануецца выдаткаваць да 70 працэнтаў расходнай часткі бюджэту.
Т. Лістапад.
Источник:
© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.
Контакты для связи: mail@tcse-cms.com