QR-код адреса статьи


Беларуская АЭС увайшла ў склад «Белэнерга»

Беларуская АЭС з 1 студзеня 2020 года ўваходзіць у склад ДВА «Белэнерга», паведамілі БелТА ў прэс-служ­бе «Белэнерга».
«Такое рашэнне дасць маг­чымасць выбудоўваць і вес­ці ў энергасістэме адзіную тэхнічную палітыку ў сферы генерацыі электрычнай энергіі», – адзначылі ў «Белэнерга».
У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па ўдасканален­ні структуры кіравання арганізацыямі ў сістэме Міністэрства энергетыкі адбыліся і іншыя змяненні.
Так, з 1 красавіка 2019 года пачала работу дзяржустанова «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд». Пераўтварэнне дало магчымасць аддзяліць гас­падарчыя функцыі (ДВА «Бел­энерга») ад наглядных (Дзяржэнергагазнагляд). 17 снеж­ня 2019 года Міністэрства эканомікі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі «Белэнергабуд хол­дынг», у гаспадарчае ведан­не якога перададзены акцыі ААТ «Белэлектрамантажналад­ка», ААТ «Белэнергасувязь», ААТ «Белсель­электрасеткабуд», ААТ «Белэнергабарона», ААТ «Захад­электрасеткабуд».
Да 31 снежня 2019 года завяршылася работа па далучэнні РУП «АДК» да «Белэнерга». З 3 студзеня 2020 года РУП «АДК» выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з перадачай усіх правоў і абавязкаў у ДВА «Белэнерга».
«Рэалізацыя структурных пераўтварэнняў дасць маг­чымасць павысіць эфектыўнасць кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнер­га», – адзначылі ў ­прэс-службе.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад