QR-код адреса статьи


Свята Хрышчэння

Ад продкаў у нас свята –
Асвячэнне вады!
У ім шмат таямніцаў
З далёкай пары.
У гэты дзень, мо, Богам дан,
Заўжды быў «ход на Іардан».
У азёрах, рэках у пэўным месцы
Здаўна купаўся народ грэшны,
Бо ў дзень Хрышчэння й поўны год
Вада ратуе ад хвароб!
Каб зло ў падворак не зайшло,
Ёй акраплялі і жытло.
Хай усім хрышчэнская вада
Дае здароўя і дабра!
Ярчэй хай зоркі ў небе ззяюць
І людзям усім у жыцці спрыяюць!
Канстанцін Цітоў.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад