QR-код адреса статьи


Замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве

Маладым аграрыям ­прапануюць замяніць тэр­мі­но­вую ваенную служ­бу на службу ў рэзерве. Адпаведную прапанову агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БелТА.
Анатоль Хацько прапанаваў дазволіць маладым спецыялістам, якія заняты ў сельскагаспадарчай сферы, праходзіць ваенную службу пераваж­на ў рэзерве. «Чаго яго ў армію цягнуць? Мы больш страцім, – пагадзіўся Прэзідэнт. – Няхай яны пяць або дзесяць гадоў, можа, два гады па два месяцы адлучаюцца на ваенную падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць».
Адпаведных прапаноў, як павінна будавацца работа ў гэтым напрамку, Аляксандр Лукашэнка чакае ад Міністэрства абароны і Дзяржсакратарыя­та Савета бяспекі. Такая падтрымка для маладых спецыялістаў таксама будзе з’яўляцца пэўнай ільготай, заўважыў кіраўнік дзяржавы. «Але прайс­ці гэту суровую школу жыцця трэба ўсім, – падкрэсліў ён. – Дамовіліся. Прапрацуем гэта пытанне. Нам трэба знайсці аптымальны варыянт».

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад