У Мінску праходзіць XXVII Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш “Беларусь – адкрытая кніга”. Свае навінкі прадстаўляюць каля 400 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Ганаровым госцем кніжнай выстаўкі выступае Расійская Федэрацыя, цэнтральным экспанентам – Злучаныя Штаты Амерыкі.
Гісторыя выдавецкай дзейнасці пачалася менавіта з беларускай зямлі дзякуючы Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму. Таму невыпадкова, што Мінск з’яўляецца пунктам прыцягнення ўсіх, хто стварае кнігі.
У Беларусі ў 2019 годзе выдадзена каля 10 тысяч найменняў кніг і брашур агульным тыражом 24 мільёны экзэмпляраў.
Кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць у “БелЭкспа”.
Источник:
© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.
Контакты для связи: mail@tcse-cms.com