QR-код адреса статьи


Працаваць на апярэджанне

Пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Шацкага прайшло чар­говае пасяджэнне райвыканкама.
У парадак дня пасяджэння асноўным было ўнесена пытанне “Аб стане вытворчага траўматызму, захоўванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Крычаўскага раёна”. У праекце рашэння адзначана, што не ва ўсіх арганізацыях раёна адміністрацыяй, у першую чаргу кіраўнікамі, надаецца належная ўвага гэтаму найважнейшаму пытанню. У ходзе праверак, праведзеных пракуратурай раё­на, міжраённым аддзелам Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, было выяўлена шмат парушэнняў заканадаўства па ахове працы, а таксама невыкананне пасадавых абавязкаў па папярэджан­ні вытворчага траўматызму, стварэнні работнікам здаровых і бяспечных умоў працы. Прычым не ўсюды своечасова прымаліся дзейсныя меры па іх ухіленні. У першую чаргу гэта тычыцца сельс­кагаспадарчых прадпрыемстваў. І з боку раён­нага аб’яднання прафсаюзаў, раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплек­су патрабуецца ўзмацненне кантролю за захоўван­нем галоўнымі спецыялістамі, кіраўнікамі падраздзяленняў пасадавых абавязкаў па ахове працы, патрабаванняў нарматыўных прававых, тэхнічных прававых актаў па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Раённыя мабільныя групы, якія праводзяць маніторынгі захоўвання заканадаўства па ахове працы на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях, павінны дабівацца выканання выдадзеных рэкамендацый. А каардынатарам усёй гэтай работы выступае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Пакуль жа, як адзначыў кіраўнік раённай выканаўчай улады Сяргей Шацкі, ёсць усе падставы кан­статаваць прыніжаны кантроль і неэфектыўнасць работы ўсіх звёнаў, якія павінны забяспечваць строгае захоўванне заканадаўства па ахове працы, бо за гэтым стаяць жыцці людзей. Трэба працаваць на апярэджанне фактаў вытворчага траўматызму і наладзіць жорсткі кантроль. Гэта першачарговая і галоўная задача.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пытанні спынення прадпрымальніцкай дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых і будаўніча-мантажных работ, датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу, прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання і іншыя. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 25 пытанняў.
Т. Пятрова.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад