QR-код адреса статьи


Апошні званок у школах

Апошні званок у школах у гэтым годзе празвініць 30 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Міністэрства адукацыі.
Цяперашні навучальны год завяршаецца 30 мая, у гэты дзень у школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы «Апош­ні званок».
Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцей у 9-м класе – 21 мая, у 11-м класе – 22 мая).
Выпускныя вечары рэкамен­дуец­ца правесці 10-11 чэрвеня.
У Міністэрстве адукацыі таксама паведамілі, што ў 2020/2021 навучальным годзе першая чвэрць будзе з 1 верасня па 31 кастрычніка 2020 года, другая – з 9 лістапада па 24 снежня 2020-га, трэцяя – з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая – з 5 красавіка па 31 мая.
Асеннія канікулы складуць 8 дзён (з 1 па 8 лістапада), зімовыя – 17 дзён (з 25 снежня 2020 па 10 студзеня 2021 года). Вясеннія канікулы прадоўжац­ца 8 дзён (з 28 сакавіка па 4 красавіка). На летнія канікулы школьнікі пойдуць з 1 чэрвеня па 31 жніўня, у выпускнікоў дзявятых класаў яны пачнуцца 11 чэрвеня.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад