QR-код адреса статьи


А. Лукашэнка: «Бачу ў вашай асобе амбіцыйную Беларусь»

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі, перадае карэспандэнт БелТА.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 беларусаў, якім споўнілася 14 гадоў. Яны прыехалі ў сталіцу напярэдадні з розных рэгіёнаў краі­ны. Нягледзячы на юны ўзрост, яны ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, праявілі неардынарныя здольнасці ў творчых конкурсах, алімпія­дах, спартыўных спаборніцтвах.
Аляксандр Лукашэнка асабіс­та ўручыў кожнаму навучэнцу пашпарт, адзначыўшы, што атрыманне гэтага дакумента ва ўсе часы ўспрымалася як першы крок у дарослае жыццё.
«У вашай асобе бачу новую, пазітыўную, таленавітую і па-добраму амбіцыйную Беларусь. Гэта мяне радуе, як і ўсіх вашых бацькоў. Ідзіце наперад да выбранай мэты, ніколі не здавайцеся і, самае галоўнае, ніколі нічога і нікога не бойцеся. Верце ў сябе, верце, што калі вы ідзяце наперад, то вам абавязкова дапамогуць і, як правіла, на вашай роднай зямлі, у вашай Беларусі», – звярнуўся да маладых грамадзян краіны Прэзідэнт.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад