QR-код адреса статьи


Да канца тыдня – да 1 млн масак у суткі

Да канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі, заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.
«Мы актыўна працуем над тым, каб забяспечыць усё боль­шы попыт на маскі. Шэраг прадпрыемстваў у карот­кі тэр­мін перапрафіляваўся, і мы, дарэчы, цяпер ужо выйшлі на параметры выпуску 450-500 тыс. масак у суткі. У канцы наступ­нага тыдня плануем выйсці на 1 млн. І задача ставіцца, каб яшчэ праз паўтара тыдня выйс­ці на 2 млн масак у суткі. Таму ўсе тыя патрэбнасці, якія ёсць у нашым грамадстве, будуць у поўнай меры задаволены», – сказаў Ігар Петрышэнка.
Паводле яго слоў, урачы забяспечаны спецыяльнымі касцюмамі. «Мы наладзілі іх выпуск у сувязі з узрастаючым попытам, а таксама адпавед­ных акуляраў і масак для ўрачоў. Разгорнуты неабходныя базы, лабараторыі для тэсціравання. Выйшлі на амаль 2,5 тыс. проб у суткі, і гэтыя параметры на наступным тыдні выйдуць на 3,5 тыс. Мы самі асвоі­лі вытвор­часць тэстаў. У дзень выраб­ляем амаль 700 тэс­таў. Неабходныя запасы тэс­таў ёсць, і яны актыўна выкарыстоўваюцца для таго, каб своечасова выявіць асоб, якія захварэлі на каранавірус», – адзначыў віцэ­-прэм’ер.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад