QR-код адреса статьи


Школьныя канікулы прадоўжаны

Прынята рашэнне аб прадаўжэнні ў Беларусі на тыдзень вясенніх школьных канікулаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб сітуа­цыі, сабраўшы папярэдне меркаванні і звароты бацькоў вучняў. Канчатковае рашэнне прынята – канікулы будуць прадоўжаны на тыдзень.
Міністэрства адукацыі інфармуе, што тэрміны вясенніх канікулаў прадаўжаюцца на 6 дзён – з 6 па 11 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 13 красавіка па 30 мая 2020 года.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад