QR-код адреса статьи


Больш за 40 тыс. тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі

Па стане на 6 красавіка ў Беларусі праведзена больш за 40 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічана 13 лабараторый, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. У асноўным гэта асобы першага кантакту, якія былі выяўлены ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэс­ціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. «Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісаны 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні», – адзначылі ў прэс-службе.
Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворван­ні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй.

Кричевская Жизнь (Образование)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад