Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухаючы даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса, запатрабаваў ад урада вырашыць праблемы з наяўнасцю індывідуальных сродкаў аховы.
«Я прэм’ер-міністра і ўрад папярэдзіў: калі толькі да канца тыдня адказныя людзі мне даложаць, што чагосьці не хапае ў аптэках, магазінах або бальніцах, асабліва для аховы ўрачоў, – урада не будзе. Будуць працаваць іншыя», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даручыў усёй вертыкалі ўлады на чале з прэм’ер-міністрам вырашыць праблемы з наяўнасцю ахоўных сродкаў у бліжэйшыя дні. «Гэта нядобра, што мы чагосьці не можам зрабіць. Маску гэту няшчасную не можам пашыць для насельніцтва. Яны ж ідуць шалямі закрываюцца (правільна робяць), але няўжо мы маску не можам пашыць? – запытаў кіраўнік дзяржавы. – Гаварыць, што ў нас сёння недзе дэфіцыт гэтага, недапушчальна. Таму, калі ёсць гэтыя праблемы, вертыкаль улады на чале з прэм’ер-міністрам павінны яе да панядзелка зняць».
Аляксандр Лукашэнка абурыўся наконт рэзкага росту цэн на сродкі аховы: «У нас гэтага быць не павінна! Камітэт дзяржкантролю бярэ на сябе адказнасць і пачынае строгім чынам шчаміць гэтыя магазіны і аптэкі. Нікому не дазволена на гэтым нажывацца! І не трэба мне гаварыць, што цэны падняліся на імбір і лімон, на часнок і цыбулю. Слухайце, цыбулі ў нас не хапае! Разбірайцеся».
Источник:
© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.
Контакты для связи: mail@tcse-cms.com