QR-код адреса статьи


БЕЛАРУСКІ ПАДЫХОД ДА ЛЯЧЭННЯ КАРАНАВІРУСА

БЕЛАРУСКІ ПАДЫХОД ДА ЛЯЧЭННЯ КАРАНАВІРУСА

Сусветная арганізацыя аховы здароўя будзе рэкамендаваць сумежным з Беларуссю краінам беларускі пратакол лячэння пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 12 красавіка ў эфіры тэлеканала АНТ.
«Калі мы абмеркавалі пратакол дыягностыкі і лячэння пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, эксперты СААЗ сказалі, што ён не мае патрэбы ў нейкай карэкцыі. Акрамя таго, яны будуць яго рэкамендаваць многім сумежным краінам для ўкаранення тых падыходаў, якія прымяняюцца ў нас па лячэнні гэтых пацыентаў», — сказаў Уладзімір Каранік.
«Аб’ектыўны погляд з боку СААЗ і іх ацэнка, зразумела, для нас былі важнымі. Гэта дапамагае зверыць гадзіннікі. І не дарма эксперты потым падкрэслілі, што гэта працэс узаемнага навучання», — дадаў міністр.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад