QR-код адреса статьи


«Галоўнае – захаваць працоўныя калектывы»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў аказаць падтрымку прадпрыемствам праз мясцовую ўладу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры наведванні ААТ «Шклозавод «Нёман», перадае карэспандэнт БелТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў цяпераш­няй сітуацыі вельмі важна захаваць працоўныя калектывы на прад­прыемствах. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў аказаць фінансавую падт­рымку з рэс­публіканскага бюджэту і накіраваць сродкі ў вобласці, каб губернатары на месцах размеркавалі гэту падтрымку для тых суб’ектаў гаспадарання, якія ў гэтым маюць патрэбу.
«Самае галоўнае цяпер, звярніце ўвагу, перажыць гэты, як я кажу, псіхоз і захаваць працоўныя калектывы, чаго гэта ні каштавала б», – падкрэс­

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на наступным тыдні плануецца абмеркаваць эканамічныя меры падтрымкі прад­­пры­ем­ст­­ваў. Пры гэтым сродкі будуць накіраваны на месцы. «Таму што з Мінска не так бачна, што адбываецца ў Гродне або Віцебску. Губернатары настойваюць: «Мы ведаем, каго падтрымаць. Калі вы хочаце нам дапамагчы, дайце нам грошы, якія вы там дзяліць будзеце». Я абсалютна падтрымліваю гэту пазіцыю. Грошы мы аддадзім вам, а вы ўжо тут глядзіце, каму дапамагчы», – сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што цяпер трэба нацэліць дзяржаўную падтрымку ў першую чаргу на вялікія прадпрыемствы. Пры гэтым важна захаваць працоўныя месцы для людзей. «Нам «Белавія» трэба падтрымаць. Яны ж не могуць лятаць, калі аэрапорты закрыты, – прывёў прыклад Прэзідэнт. – Яны і так малайцы – дапамагалі, паслугі аказвалі». Вялікі аб’ём работы авіякампанія правяла для вяртання на радзіму грамадзян Беларусі і іншых краін з розных рэгіёнаў свету.
Прэзідэнт запэўніў, што садзейнічанне з боку дзяржавы будзе аказана тым, хто ў цяперашняй складанай абстаноўцы і сам не сядзіць, склаўшы рукі, а шукае выйс­це. «Людзі павінны разумець, што гэты няпрос­ты час, які нам дастаўся (гэта наша бяда, не наша віна), трэба перажыць, – сказаў Прэзідэнт. – Людзі павінны разумець, што яны самі павінны варушыцца».
«Я гляджу: у Мінску ў нас шмат вакансій, вадзіцеляў не хапае, кур’ераў не хапае, медыцынскіх работнікаў не хапае, прычым рознага ўзроўню. Ідзіце і працуйце», – дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што многія з краін, якія прынялі абмежавальныя меры з-за каранавіруса, пачынаюць паступова аднаўляць работу эканомікі. Беларусі, з аднаго боку, прасцей у гэтым плане, паколькі эканамічная дзейнасць у краіне не была поўнасцю спынена, аднак ёсць і свае складанасці. «Вядома, нам складаней, чым Расіі. Яны на канікулах, а трубы працуюць. Хоць цана ўпала (на нафту. – Заўвага БелТА), але, тым не менш, валюта паступае. У нас гэтага няма», – адзначыў Прэзідэнт. Ён папярэдзіў, што дабрачыннас­ці з боку дзяржавы чакаць не трэба: «Грошай лішніх няма. Ніхто не раскрые мяшок і высыпаць грошы не будзе».
«Людзі павінны паклапаціцца аб сваёй сям’і, аб тым, дзе зарабіць невялікую капейку, – прадоўжыў ён. – А дзе трэба падтрымаць, вядома, падтрымаем, у залежнасці ад каштоўнасці, важнасці таго ці іншага бізнесу і, галоўнае, у залежнас­ці ад таго, наколькі яны самі будуць сябе ратаваць».

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад