QR-код адреса статьи


Донарамі плазмы сталі 15 чалавек

У Беларусі 15 чалавек, якія перахварэлі на COVID-19, ужо сталі донарамі плазмы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій укараняюць такую методыку дапамогі пацыентам, якія ў сувязі з цяжкім станам знаходзяцца пад асаблівай увагай медыкаў.
Першыя шэсць беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, такое ж мерапрыемства праходзіць у Віцебску. На абласной станцыі пералівання крыві спецыялісты ўзялі плазму з антыцеламі COVID-19 у беларусаў, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. У бліжэйшыя дні забор імуннай плазмы будзе ажыццяўляцца і ў цэнтры трансфузіялогіі Мінска на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама гэту працэдуру плануюць пачаць праводзіць і ўсе абласныя цэнтры трансфузіялогіі.
Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх, хто выздаравеў, з заклікам стаць донарам і дапамагчы ўрачам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэта захворванне.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад