QR-код адреса статьи


«Лес застаецца нашым багаццем»

На даклад да Прэзідэнта прыйшлі віцэ-прэм’еры Уладзімір Дворнік і Юрый Назараў, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа і старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў.
«Лес як быў нашым багаццем, так і застаецца. Але да гэтага багацця мы ставімся часам, а, можа, часта вельмі дрэнна, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Я ўпэўнены, што калі б мы да прыроды ставіліся адказна і з павагай, то мы жылі б не толькі значна лепш, але і вірусы нас не ўзялі б. Таму што гэта не толькі багацце, гэта здароўе нашых людзей, таму што ў нас амаль палова тэрыторыі – гэта лясы і балоты. Балот нямала і, як аказваец­ца, гэта таксама здраўніца. І нездарма Еўропа абараняе балоты – яны галоўная крыніца кіслароду».
Кіраўнік дзяржавы падкрэс­ліў, што да гэтага прыроднага багацця, якое ёсць у Беларусі, неабходна ставіцца па-чалавечы: цаніць, берагчы і своечасова аднаўляць. «Лес – гэта рэсурс, сыравіна для многага, – дадаў ён. – Мы апошнім часам шмат зрабілі для таго, каб выкарыстоўваць гэты наш аднаўляльны рэсурс. У нас няма столькі нафты, колькі, дапусцім, у Расіі, няма прыроднага газу. Таму ў нас зямля, лес і людскія рукі – гэта рэсурс, які мы павінны выкарыстоўваць беражліва. І, калі гэта наша багацце, трэба прырастаць лесам».
Праект указа «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны» сур’ёзна змяняе парадак рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку. Аляк­сандр Лукашэнка пацікавіўся, якія кан­крэтна прапануюцца змянен­ні і чаму сёння нель­га працаваць па існуючых правілах. «Калі мы прыйдзем да агуль­нага меркавання, і гэта будзе выгадна і лепш для нашай эканомікі і людзей, мы гэту сіс­тэму або памяняем, або падрамантуем, удасканалім. Але мэта адна – мы не павінны па­варварску ставіцца да лясных рэсурсаў, да лесу, прыроды. І, па-другое, усё, што мы зробім, павінна быць у плюс – у грашовым выражэнні, для бюджэту, для людзей, краі­ны. Гэта значыць, усё павінна быць не на шкоду і прынесці карысць», – падкрэс­ліў Прэзідэнт.

Прэзідэнту ­Беларусі Аляксандру ­Лукашэнку ўнеслі на разгляд ­праект указа «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны». Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад аб змяненнях, якія прапануюцца, перадае карэспан­дэнт БелТА.

Як растлумачыў Юрый Назараў, цяперашнія правілы дзейнічаюць з 2007 года. І сёння некаторыя іх палажэнні адмоўна ўплываюць на работу мадэр­нізаваных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і эфектыўнасць лесагаспадарчай галіны ў цэлым. Таму цяперашнюю сіс­тэму трэба падладзіць пад існуючыя рэаліі жыцця. Размова ідзе аб гандлі ляснымі рэсурсамі на ўнутраным рын­ку. «Вы да мяне па знешнім рынку нават не прыходзьце, – адразу папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. – На знешні рынак мы павінны прадаваць прадукцыю лясной гаспадар­кі з высокай дабаўленай вартасцю. Каб не атрымалася так, што вы дошку зробіце і прадасце ў Германію, Славакію або яшчэ куды­небудзь, а яны з гэтай дошкі зробяць мэблю і прададуць нашай краіне. Мы самі павінны рабіць, наколькі гэта магчыма. Я разумею, што мы не ўсё можам перапрацаваць і прадаць гатовае з найвышэйшай дабаўленай вартасцю. Але апош­нія выпадкі сведчаць аб тым, што многае можам. Аж да таго, што ў Фран­цыю пачалі пастаўляць гатовыя дамы».
Сёння даходы лясной гаспадаркі зніжае стрымліванне цэн на драўніну для забеспячэння сыравінай вытворчасцей, якія былі мадэрнізаваны з прыцягненнем крэдытаў пад гарантыі ўрада. А што датычыцца работы саміх прадпрыемстваў, то ў іх няма магчымасці стабільна купляць драўніну з-за павышанага попыту на рынку: брэн­давыя інвестары выкупляюць сыравіну па больш высокіх цэнах. Такім чынам, эканамічная эфектыўнасць мадэрнізаваных прадпрыемстваў ва ўмовах растучых цэн і пры неабходнасці вяртання крэдытаў значна зніжаецца.
Каб выключыць штучнае стрымліванне цэн на драўняны рэсурс і павысіць эканамічную аддачу ад яго продажу, праект указа прадугледжвае вывядзен­не з біржавых таргоў пэўных аб’ёмаў драўнянай сыравіны для гэтых вытворчасцей у выглядзе дзяржзаказу. Гэта будзе гарантаваць прадпрыемствам стабільнае забеспячэнне драўнінай па фіксаванай цане на працягу года.
Іншыя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, у тым ліку створаныя з прыцягненнем замежных інвестыцый, прадоўжаць набываць драўняную сыравіну на біржавых таргах. Астатняга аб’ёму драўніны будзе дастаткова для выканання Беларуссю ўзятых абавязацель­стваў па інвестыцыйных дагаворах і задавальнення патрэб прадпрыемстваў.
Такі механізм дасць магчымасць устанавіць рэальны рыначны кошт на дзяржаўную драўняную сыравіну, устараніўшы штучнае стрымліванне цэн на яе. Гэта адно з асноўных новаўвядзенняў, што прапануюцца ў дакуменце.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад