QR-код адреса статьи


Да 90-годдзя «раёнкі»

Перагортваючы старонкі рэдакцыйных падшывак ­“раёнкі” за розныя гады, кожны раз адшукваеш нешта новае. Вось аб чым пісала раённая газета сорак тры гады назад напярэдадні першамайскіх святаў – у 1977 годзе.

Перадавікі спаборніцтва на сяўбе

Лепшых паказчыкаў на 28 красавіка 1977 года дабіліся:
Ягоранка І. С., Ягоранка У. І., Алімпіеў М. Ф., Курачкін А.І., Пруднікаў В. П., Слёз­ка М. В. з саўгаса “Крычаўскі”. За шэсць рабочых дзён яны засеялі 628 гектараў яравых культур.
Механізатары Паўлючэнка В. С. і Шэцікаў Я. Д. з калгаса “Запаветы Ільіча”. За тры дні кожны з іх засеяў па 90 гектараў яравых.
Механізатар Мамусеў К. М. з калгаса “Звязда”. За тры дні засеяў 57 гектараў яравых.

Лепшая брыгада

У БУ-93 Магілёўскага трэста № 12 перадавой па праву лічыцца комплекс­ная брыгада, якой кіруе камсамолец Генадзь Іваноў. Цяпер яе будаўнікі працуюць на мантажы жылога 70-кватэрнага дома ЦШК. Шмат увагі ўдзяляецца якас­ці будаўнічых работ. Камсамольска-­маладзёжная брыгада ўзяла абавязацельства завяршыць мантаж корпуса раней тэрміну.
Г. Драбышэўскі,
прараб участка.

Хуткаснымі метадамі

Выдатных працоўных поспехаў дасягнула ў бягучым годзе змена маняўровага дыспетчара станцыі Крычаў Алега Іванавіча Вяржбіцкага. Штодзён­на яна выконвае заданне на 105-106 працэнтаў. А саставіцелі паяздоў А. Я. Каліннікаў і М. М. Ключыкаў, якія працуюць на расфарміраванні і фарміраванні паяздоў, свае заданні выкон­ваюць на 108-109 працэнтаў. У сваёй рабоце яны прымяняюць хуткасныя метады сартыроўкі вагонаў. У гонар Першамая заданне чатырох месяцаў бягучага года перадавікі выканалі на т­ры дні раней тэрміну.
І. Краўчанка.

 

Справіліся паспяхова
Сельскія кінафікатары раё­на падрыхтавалі дастойную сустрэчу святу Першамая. Яны датэрмінова выканалі план чатырох месяцаў. Звыш задання атрымана прыбыт­ку на суму больш тысячы рублёў.
Паспяхова спраўляюца з намечанымі заданнямі кінамеханікі В. І Качагараў, І. І. Ра­табыльскі, І. І. Мядзведскі, Е. М. Бядной, Н. А. Шаўчэнка. Першыя два працуюць у лік ліпеня, а астатнія — у лік чэрвеня.
В. Маслянскі,
дырэктар галоўнага кінатэатра.

 

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад