QR-код адреса статьи


Прафсаюзны фонд страхавання медыкаў

Прафсаюзны фонд
страхавання медыкаў

Больш за Br500 тыс. пералічана ў прафсаюзны фонд страхавання медыкаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Фонд, адкуль аказваецца матэрыяльная дапамога работнікам аховы здароўя, якія захварэлі на COVID-19, створаны па рашэнні ФПБ у пачатку красавіка. Ён фар­міруецца за кошт салідарных адлічэнняў усіх галіновых прафсаюзаў і доб­раахвотных ахвяраванняў грамадзян.
На сёння прафсаюзы пералічылі ў фонд больш за Br440 тыс. Яшчэ звыш Br72 тыс. – асабістыя ўзносы людзей.
З прафсаюзнага страхавога фонду пералічана ўжо Br15 тыс. у якасці матэрыяльнай дапамогі, адзначылі ў прэс­-службе ФПБ. Пры гэтым заявы медыкаў разглядаюцца максімальна аператыўна. Для атрымання дапамогі дастаткова хадайніцтва ад прафсаюзнага камітэта і копіі лістка непрацаздольнасці.
Прафсаюзныя арганізацыі ўсіх галін аказваюць і іншую дапамогу ўстановам аховы здароўя. У першую чаргу гэта набыццё сродкаў індывідуальнай аховы для медыцынскіх работнікаў. «Рэспуб­ліканскія камітэты, многія пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўключыліся ў гэту работу. Набываюць і перадаюць у бальніцы і паліклінікі мас­кі, ахоўныя медыцынскія камбінезоны, дэз­сродкі. Прафсаюзы закупляюць сродкі аховы і непасрэдна для работ­нікаў прадпрыем­стваў, – расказалі ў прэс­-службе ФПБ. – Акрамя таго, выплачваецца матэрыяльная дапамога работ­нікам, якія з-за складанай сітуацыі на тым ці іншым прадпрыемстве маюць у гэтым найболь­шую патрэбу. Усяго на гэтыя мэты з прафсаюзных кас узаемадапамогі з пачатку красавіка патрачана больш за Br4,3 млн».
Пад асаблівай увагай і клопатам прафсаюзаў – работнікі тых галін, якія ў выніку прафесійных абавязкаў кантактуюць з вялікай колькасцю людзей і маюць павышаную рызыку захварэць.
Напрыклад, супрацоўнікаў некаторых дамоў-інтэрнатаў перавялі на вах­тавы метад работы. Ім прафсаюзы забяспечылі фінансаванне гарачага харчавання. Больш за 6,5 тыс. работ­нікаў чыгункі будуць застрахаваны на выпадак хваробы за кошт прафсаюз­ных сродкаў. Практычна ў кож­най галіне па ініцыятыве прафсаюзаў прымаюцца меры па ахове слабаабароненых работнікаў – маючых хранічныя захворванні, людзей старэйшага ўзрос­ту, цяжарных жанчын. Размова ідзе аб прадастаўленні пазачарговых працоўных адпачынкаў, пераводзе на ­дыстан­цыйную работу.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад