QR-код адреса статьи


Сродкаў аховы і лякарстваў

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў у бальніцах, але і на іншых узроўнях. «Усе пытанні для таго, каб лячыць людзей, вырашаны. Сёння ўжо сродкі аховы мы экспартуем. Скажу шчыра, і людзі малайцы. Яны гэту маску не надзяваюць дзе папала. У грамадскіх месцах недзе, у магазін ідуць… Спачатку рынуліся ў аптэкі, скупілі, дэфіцыт. Цяпер гэтага дэфіцыту няма. Мы экспартуем гэтыя маскі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуй кітайцам, Сі Цзіньпіну дзякуй, адгукнуўся на маю просьбу. Прыслаў нам адзін станок, цяпер другі — для масак, рэспіратараў. У нас будуць цэлыя фабрыкі дзякуючы гэтай дапамозе».
«Лякарстваў, як мне міністр дакладвае і не толькі, у нас хапае. Прытым для лячэння самымі сучаснымі новымі спосабамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Урачы навучыліся працаваць, і рознымі варыянтамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт расказаў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя даныя з падрабязным аналізам. «За 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне зменшылася на 1,5 працэнта. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2 працэнты, то мы на 7-8 працэнтаў змяншаем смяротнасць. Гэта вельмі добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаў смяротнасць пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз ужо некалькі гадоў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Як было адзначана на нарадзе, па стане на 2 мая зафіксавана 97 смярцей пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі амаль 25 тыс. чалавек, ад анкалогіі — прыкладна 6,4 тыс.
«Але што мяне ўразіла — ад атручэння алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самазабойстваў — 470. Ужо амаль 1 тыс. чалавек загінулі ад алкаголю і самазабойстваў. На пажарах загінулі 218 чалавек. На дарогах за 4 месяцы ў аварыях загінулі 163 чалавекі. Патанулі 89 чалавек — амаль столькі, колькі ад розных хвароб, ускладненых COVID-19», — прывёў статыстыку Аляксандр Лукашэнка.
«Але самае галоўнае, што колькасць загінулых зніжаецца квартал да квартала мінулага года, красавік да красавіка мінулага года і гэтак далей», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад