Што зроблена, а да чаго яшчэ “не дабеглі”

Информация / Новости Кричева 28.10.2019, 09:49 0   

На папярэд­ніх сустрэчах з жыхарамі мік­разон горада быў вызначаны шэраг праблемных пытанняў, якія былі ўзяты раён­най выканаўчай уладай на ­кан­троль.
Што выканана, а чаго не ўдалося зрабіць, вызначыць планы па далейшым развіцці мікразон – такая мэта чарговых сустрэч старшыні райвыканкама Дзміт­рыя Бачкова з жыхарамі горада. На гэтым тыдні яна адбылася на мікразоне “Кастрычніцкая”. Вялікай колькасцю спецыяліс­таў была прадстаўлена камунальная служба, бо пытанні, у пераважнай большасці, тычыліся іх работы.
Трэба адзначыць, што нямала пытанняў было вырашана камунальнікамі станоўча, і гэта пацвердзілі самі жыхары. Некаторыя праблемы, што патрабуюць фінансавых сродкаў, засталіся і будуць стаяць на кантролі як у райвыканкаме, так і ва УКВП “Камунальнік”. На цяперашні момант на балансе прадпрыемства знаходзіцца 296 жылых дамоў, большасць з якіх – старой пабудовы, а ў пасёлку цэментнікаў нават пяцідзясятых гадоў пабудовы. Зразумела, што ў адзін момант капітальна іх адрамантаваць – з вобласці фантастыкі. Адлічэнні ўсіх кватэранаймальнікаў на капрамонт складаюць прыкладна 400 тысяч у год, а капітальна адрамантаваць адзін дом – парадку 600 тысяч рублёў. Вось і ўся арыфметыка. Тым не менш, праблемы, што патрабуюць аператыўнага рэагавання, камунальнікамі вырашаюцца.
Пытанні, зададзеныя жыхарамі мікразоны “Кастрычніцкая” на гэтай сустрэчы, таксама мелі камунальную накіраванасць. Але больш за ўсё людзей цікавіла, чаму выстаўлены такія сумы за пераразлік за гарачае водазабеспячэнне. У некаторых сумы гэтыя дасягнулі 70 руб­лёў. Дакладнага і зразумелага адказу ад спецыялістаў камунальнай службы не паступіла. Таму старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў даручыў аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і УКВП “Камунальнік” падрахтаваць падрабязныя растлумачэнні, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, і пытанне гэта будзе разгледжана на пасяджэнні раённага выканаўчага ­камітэта.
Т. Пятрова.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив