Адказнасць пасадавых асоб
Информация / Новости Кричева 18.12.2019, 08:48 0
Чарговую штотыднёвую апаратную нараду правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Адно з галоўных пытанняў – навядзенне парадку ў горадзе і раёне, у прыватнасці, на жывёлагадоўчых аб’ектах і машынных дварах сельскагаспадарчых арганізацый. Маніторынг захоўвання санітарнага і ветэрынарнага заканадаўства паказаў, што не ўсюды парадак адпавядае нормам і патрабаванням. Так, дзесьці, сапраўды, патрабуецца ўкладанне фінансавых сродкаў, а дзесьці – элементарнае навядзенне парадку. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў даручана ўхіліць недахопы, выяўленыя ў ходзе маніторынгу. Тэрмін выканання – гэты тыдзень.
За прыніжаны кантроль за навядзеннем парадку на тэрыторыі горада і раёна шэраг пасадавых асоб і кіраўнікоў гаспадарак прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Пратаколам даручэнняў персанальная адказнасць за навядзенне санітарнага парадку на тэрыторыі горада і раёна, захоўванне норм і правілаў санітарнага і ветэрынарнага заканадаўства ўскладзена на пасадавых асоб па накірунках дзейнасці, кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні дзейнасці сельгасарганізацый раёна – валавая вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, вывазка арганікі, уздым зябліва і іншыя. На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні выплаты заработнай платы ў сельскагаспадарчай галіне. Праблемнымі ў гэтым плане з’яўляюцца КСУП “Бель”, КСУП “Добрасць” і ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”. Старшыня райвыканкама даручыў адпаведным службам унесці прапановы па паляпшэнні эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
На нарадзе таксама былі абмеркаваны пытанні работы са зваротамі грамадзян, уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці, правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей у пераднавагоднія і святочныя дні і шэраг іншых. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.
Т. Пятрова.
Источник: