Мясцовую вертыкаль улады ўзначаліў Шацкі Сяргей Мікалаевіч.
Информация / Новости Кричева 30.12.2019, 08:28 0
Мясцовую вертыкаль улады ўзначаліў Шацкі Сяргей Мікалаевіч.
26 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.
Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам на пасаду старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Сяргей Мікалаевіч Шацкі. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў вёсцы Высокае Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адукацыя вышэйшая, у 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Сельскагаспадарчае і індустрыяльнае рыбаводства». Працоўны шлях пачынаў інжынерам-рыбаводам рэспубліканскага вытворчага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскі рыбакомплекс”. Працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама – начальнікам аддзела жывёлагадоўлі, першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Да прызначэння на пасаду старшыні Крычаўскага райвыканкама працаваў першым намеснікам старшыні Дрыбінскага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
27 снежня адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Першы намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Васіль Акуліч прадставіў кандыдатуру Шацкага Сяргея Мікалаевіча на пасаду старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта. Рашэнне аб зацвярджэнні Шацкага С.М. у пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама прынята аднагалосна.
Источник: