QR-код адреса статьи


Мясцовую вертыкаль улады ўзначаліў Шацкі Сяргей Мікалаевіч.

Мясцовую вертыкаль улады ўзначаліў Шацкі Сяргей Мікалаевіч.


26 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгад­ніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.
Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам на пасаду старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Сяргей Мікалаевіч Шацкі. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў вёсцы Высокае Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адукацыя вышэйшая, у 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Сельскагаспадарчае і індустрыяльнае рыбаводства». Працоўны шлях пачынаў інжынерам-рыбаводам рэс­публіканскага вытвор­чага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскі рыбакомплекс”. Працаваў першым намес­нікам началь­ніка ўпраўлен­ня сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама – начальнікам аддзела жывёлагадоўлі, першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і хар­чаванні. Да прызначэння на пасаду стар­шыні Крычаўскага райвыканкама працаваў першым намеснікам стар­шыні Дрыбінскага райвыкан­кама – начальнікам упраўлення па сельс­кай гаспадарцы і харчаванні.
27 снежня адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Першы намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Васіль Акуліч прадставіў кандыдатуру Шацкага Сяргея Мікалаевіча на пасаду старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта. Рашэнне аб зацвярджэнні Шацкага С.М. у пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама прынята аднагалосна.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад