А. Лукашэнка: «Пра многае пагаварылі, дайшлі «да глыбіні сівых часоў»
Информация / Новости Кричева 12.02.2020, 08:35 0
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам удалося абмеркаваць многія пытанні.
«Мы сапраўды пра многае пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівых часоў у нашым сумесным жыцці ў адной дзяржаве, абмеркавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І не толькі абмеркавалі пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, але якія датычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не сам-насам, а з тымі, хто ўцягнуты ў гэты працэс, прадоўжыць нашу размову», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Источник: