QR-код адреса статьи


А. Лукашэнка: «Пра многае пагаварылі, дайшлі «да глыбіні сівых часоў»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам удалося абмеркаваць многія пытанні.
«Мы сапраўды пра многае пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівых часоў у нашым сумес­ным жыцці ў адной дзяржаве, абмер­кавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І не толькі абмеркавалі пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, але якія датычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не сам-насам, а з тымі, хто ўцягнуты ў гэты працэс, прадоўжыць нашу размову», – адз­начыў Аляксандр Лукашэнка.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад