Якія задачы паставілі перад сабой Беларусь і Егіпет

Информация / Новости Кричева 24.02.2020, 08:59 0   

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ­Лукашэнка правёў у Каіры перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта ­Абдэль Фатахам ­ас-Сісі. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў прэзідэнцкім палацы «­Аль-Ітыхадыя», перадае ­карэспандэнт БелТА.­
Перагаворы прэзідэнтаў пачаліся з пратакольнай цырымоніі. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Аляксандра Лукашэнку каля ўвахода ў палац, і пасля выканання гімнаў і цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты прэзідэнты селі за стол перагавораў. Спачатку сустрэча праходзіла ў фармаце сам-насам, затым да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся члены дэлегацый.

Ключавыя беларуска-егіпецкія
праекты

Цяпер Беларусь і Егіпет працуюць прыкладна над дзясяткам праектаў, палавіна з іх арыентавана на прамысловую кааперацыю. Бакі расшыраюць вытворчасці тэхнікі МАЗ і МТЗ, «Бабруйскаграмаша», «Амкадора», Мінскага маторнага завода.
Перад краінамі стаіць задача не проста вырабіць тэхніку, але і арганізаваць устойлівыя продажы, сэр­віснае абслугоўванне і падрыхтоўку персаналу.
Развіваюць супрацоўніцтва і навуковыя арганізацыі дзвюх краін. У 2019 годзе яны на ўмовах суфінансавання займаліся даследчымі праектамі ў сферах тэхналогіі металаў, парашковай металургіі, генетыкі, агульнай і неарганічнай хіміі.
Беларусь таксама хоча расшырыць пастаўку ў Егіпет прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі. Прычым тут бакі не абмяжоўваюцца пастаўкамі: беларускі бок рыхтуе кадры для дрэваапрацоўчай і мэблевай галіны Егіпта. У 2019 годзе выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта правялі ў Егіпце першыя вучэбныя курсы па дызайне і вытвор­часці мэблі. Гэту практыку плануюць прадоўжыць і ў бягучым годзе.
Сярод іншых праектаў у адукацыі — стварэнне сумеснага інжынернага факультэта сіламі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Табінскага металургічнага інстытута. У кастрычніку 2019-га ўжо былі набраны першыя студэнты. Цяпер яны вывучаюць рускую мову, а восенню будуць залічаны на першы курс у БНТУ.

Што думае бізнес

Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Каіры праходзіць кантактна-кааперацыйная бір­жа. Перагаворы праводзяць больш як 30 беларускіх і каля 120 егіпецкіх кампаній. Як расказаў журналістам старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, бакі рыхтуюцца заключыць новыя пагаднен­ні і кантракты. «Кампаніі прадстаўляюць розныя сферы, пачынаючы ад машынабудавання, нафтахіміі, тэкстыльнай прамысловасці, харчавання, высокіх тэхналогій», — адзначыў ён.
На думку Уладзіміра Улаховіча, супрацоўніцт­ва паміж краінамі ў машынабудаванні патрабуе больш дынамічнага развіцця. «Тут трэба надаць патрэбную дынаміку, таму што вельмі сур’ёзны рынак», — падкрэсліў старшыня БелГПП.
Сярод новых ініцыятыў — праект па ачыстцы вады. У егіпецкіх правінцыях гэта тэма выклікала вялікі інтарэс. Падрабязнасці будуць абмяркоўвацца ў Каіры на беларуска-егіпецкім бізнес-форуме. «Навука — новы напрамак, наша супрацоўніцтва тут развіваецца вельмі інтэнсіўна. Ёсць сур’ёзныя тэхналагічныя нішы, па якіх можна працаваць», — дадаў Уладзімір Улаховіч.
Паводле яго слоў, з сумеснай прадукцыяй Беларусь і Егіпет могуць выходзіць на краіны Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу. Менавіта з арыен­цірам на гэта трэба развіваць супрацоўніцтва.

Як развіваліся адносіны
паміж краінамі

Цяперашні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет ужо трэці за гісторыю двухбаковых адносін. Раней кіраўнік дзяржавы наведваў Каір у 1998 і 2017 гадах. У чэрвені 2019-га адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Егіпта ў Беларусь. У 2015 годзе лідары дзвюх краін правялі сустрэчу на палях Генеральнай асамблеі ААН. Такім чынам, сёння адбылася ўжо чацвёртая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Абдэль Фатахам ас-Сісі.
Тавараабарот паміж краінамі ў 2019 годзе вырас на 32 працэнты да $142 млн. Пры гэтым беларускі экспарт склаў $116,5 млн, павялічыўшыся на 40 працэнтаў. За тры гады з часу апошняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Каір Беларусь і Егіпет нагандлявалі больш як на трэць мільярда долараў.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Подготовим место, Раскатаем тесто. Вот повидло, вот творог. Мы хотим испечь ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив