Школьныя канікулы прадоўжаны
Информация / Новости Кричева 8.04.2020, 08:35 0
Прынята рашэнне аб прадаўжэнні ў Беларусі на тыдзень вясенніх школьных канікулаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі, сабраўшы папярэдне меркаванні і звароты бацькоў вучняў. Канчатковае рашэнне прынята – канікулы будуць прадоўжаны на тыдзень.
Міністэрства адукацыі інфармуе, што тэрміны вясенніх канікулаў прадаўжаюцца на 6 дзён – з 6 па 11 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 13 красавіка па 30 мая 2020 года.
Источник: